|
Дарагія
Сябры!
Міжнароднае
грамадскае аб’яднанне мастакоў і мастацтвазнаўцаў “МАЙСТАР” выставу
“Мартаўскія Каты” гэтага года прысвячае таленавітай мастачцы і
маладой маці Пятровай (Багнюк) Анастасіі, якой нядаўна споўнілася
20 гадоў. У студзені 2010 г. дактары паставілі дыягназ Анастасіі
– востры лейкоз (рак крыві). Маленькаму сынку Насці -- 4 месяца.
Для захавання жыцця Анастасіі неабходна тэрміновая аперацыя, якая
можа быць праведзена ў Германіі клінікай “Inter Med Servis”. Кошт
аперацыі – 150 тысяч еўра. Сродкі ўжо пералічылі: фізічныя асобы,
“Беларускі Дом друку”, РУП “Криптотех” Дэпартамента Дзяржзнака
РБ ....
Сябры!
Удзельнікі выставы “Мартаўскія Каты” і студэнты творчых вузаў
вырашылі адгукнуцца і дапамагчы Насці Пятровай (Багнюк). 18
мая 2010 г. мы плануем правесці дабрачынную акцыю (аукцыён),
на якой будзе прадстаўлены жывапіс і графіка вядомых і маладых
мастакоў. Грошы ад прададзеных твораў будуць перададзены мастачцы
на правядзенне аперацыі.
Работы
будуць выстаўлены для прагляду і могуць быць набыты
18 мая (аўторак) з 11.00 да 19.00 у Нацыянальным мастацкім музеі
РБ. 
Дабрачынная
акцыя (аукцыён) адбудзецца з 17.00 да 19.00.
Адрас
мерапрыемства: г. Мінск, вул. Леніна, 20
(метро ст. Кастрычніцкая).
Даведкі тэл.: (017) 227 71 63; (029) 639 94 87; (029) 620 99 14.
Дарагія
Сябры! Далучайцеся да нашай дабрачыннай акцыі !
Просім
Сродкі пералічваць на наступныя разліковыя рахункі:
ОАО «Беларусбанк» ф-л 503 отд. 183 МФО 608 УНН 100151342 р/с
3819382103071 в белорусских рублях на имя ее отца Петрова Михаила
Юрьевича лицевой счет 900000002. Назначение платежа: благотворительный
взнос в пользу Багнюк Анастасии Михайловны.
ОАО
«Беларусбанк» ф-л 503 отд. 183 МФО 608 УНН 100151342 р/с 3810990000347
в Евро на имя ее матери Петровой Натальи Александровны лицевой
счет 9789000000001. Назначение платежа: благотворительный взнос
в пользу Багнюк Анастасии Михайловны.
|